BE RU EN

Раман Світан: У беларускім войску ёсць партызаны, якія чакаюць свайго часу

  • 13.11.2023, 12:47

Лукашэнку зрынуць вайскоўцы?

Палкоўнік УСУ, лётнік-выпрабавальнік Раман Світан у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» выказаў меркаванне, што ў беларускім войску ёсць вайскоўцы, настроеныя на скіданне Лукашэнкі:

- Я вучыўся ў СССР з 1981 да 1985 года (у Чарнігаўскім лётным вучылішчы — заўвага). З намі вучылася шмат беларусаў, таму маю шмат знаёмых вайскоўцаў з Беларусі. Яны маюць шмат знаёмых і ў войску, і ў памежных войсках. Таму ведаю, што ёсць часткі, якія правільныя, пісьменныя і прабеларускія.

Частка беларускіх войскаў разумее, што краінай кіруе прарасейскі акупацыйны рэжым. Яны пакуль вымушаныя выконваць загады, але як партызаны чакаюць свайго часу. Думаю, яны яго дачакаюцца.

Апошнія навіны