BE RU EN

Войска Ізраіля падарвала бетонныя дзверы і дапяла да галоўных сутарэнняў ХАМАСа пад «Шыфай»

  • 21.11.2023, 8:54

Вайскоўцы зрабілі шмат цікавых знаходак.

Вайсковыя інжынеры здолелі падарваць бетонныя дзверы ў тунэлях пад галоўнай лякарняй зоны Газа, паведамляе сайт Walla. Далей — адзін з ключавых бункераў ХАМАСа.

Байцы Цахала спусціліся ў тунэлі тэрарыстаў пад лякарняй. Яны змаглі пераадолець 55 мэтраў, але ўперліся ў цяжкія дзверы з трывалага бетону. Такія канструкцыі ХАМАС выкарыстоўвае для блакавання сваіх тунэляў ад ізраільскіх вайскоўцаў. Адчыніць звонку яе нельга, толькі падарваць.

Паводле вайсковага карэспандэнт Аміра Бохбата, ЦАХАЛ здолеў гэта зрабіць. Паведамляецца, што ўзарваўшы гэтую перашкоду і прасунуўшыся па тунэлях, вайскоўцы зрабілі шмат цікавых знаходак. Але драбніцы пакуль не выдаюцца.

Паводле ЦАХАЛа менавіта пад лякарняй «Шыфа» размяшчаецца адзін з галоўных камандных пунктаў тэрарыстаў. Сярод іншага якраз адтуль яны вядуць прапагандысцкую кампанію.

Акрамя таго, захоп каманднага цэнтра, напэўна, дазволіць растлумачыць лёс закладнікаў. Мяркуючы з відэа, знойдзеным вайскоўцамі, менавіта ў гэты шпіталь даставілі як мінімум частку людзей, выкрадзеных тэрарыстамі 7 кастрычніка.

Апошнія навіны