BE RU EN

«Было вельмі цікава»: Зяленскі раскрыў дэталі першага замаху на яго

  • 21.11.2023, 11:24

Прэзідэнт Украіны параўнаў гэты замах з першай успышкай Covid.

Украінскія спецслужбы сарвалі не менш за пяць ці шэсць змоў з мэтай забойства прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у інтэрв'ю The Sun.

Украінскі лідар параўнаў першую сарваную змову з першым выбліскам Covid.

«Першы раз быў вельмі цікавы, гэта як Covid – людзі не ведаюць, што з гэтым рабіць, і гэта выглядае вельмі страшна. А потым - я проста дзялюся з вамі падрабязнасцямі - яшчэ адна група прыехала ва Украіну, каб (паспрабаваць) гэта зрабіць», - распавёў Зяленскі.

Практычна ў самы першы дзень уварвання войска Пуціна ва Украіну супрацоўнікі расейскага спецназа павінны былі парашутаваныя ў Кіеве, каб ліквідаваць Зяленскага.

Целаахоўнікі Зяленскага зрабілі ў ягоным офісе нешта накшталт барыкады з кавалкаў фанеры. Усе найбліжэйшыя памочнікі прэзідэнта Украіны атрымалі агнястрэльную зброю і бронекамізэлькі.

Тады заходнія лідэры і сталі прапаноўваць Зяленскаму таемна пакінуць Украіну, каб той знаходзіўся ў бяспечным месцы. Аднак прэзідэнт Украіны вымавіў легендарную фразу, што яму неабходныя боепрыпасы, а не «паездка» ў іншую краіну.

Праз некаторы час Зяленскі пакінуў свой офіс, каб на вуліцах Кіева зняць патрыятычнае сэлфі-відэа, што ён у краіне і нікуды не ўцёк.

Нават амаль праз два гады вайны Пуцін не адмовіўся ад першапачатковага плана – прыбраць Зяленскага. Аднак не выключана, што гэта будзе зроблена не фізічна, а палітычна, арганізаваўшы «Майдан-3», заявіў дзейны кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны