BE RU EN

Украінская выведка пацвердзіла інфармацыю аб атручэнні жонкі Буданава

  • 28.11.2023, 15:38

Жонку кіраўніка ГУВ атруцілі цяжкімі металамі.

У ГУВ Мінабароны Украіны пацвердзілі, што жонка кіраўніка ваеннай выведкі Кірыла Буданава Мар'яна была атручаная.

Пра гэта паведаміў журналістам украінскай службы "Радыё Свабода" прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

Ён заявіў, што жонка кіраўніка ГУВ была атручаная цяжкімі металамі і зараз заканчвае курс лячэння.

Астатнюю інфармацыю ўкраінская выведка апублікуе пазней.

СМІ паведамлялі, што акрамя Марыяны Буданавай былі атручаны некалькі супрацоўнікаў ГУВ.

Апошнія навіны