Зорка «Квартала 95» у новай пародыі высмеяў Лукашэнку на саміце АДКБ
- 28.11.2023, 18:15
Новая пародыя ад Юрыя Вялікага.
Папулярны ўкраінскі комік і актор студыі «Квартал 95» Юры Вялікі паказаў яркую пародыю на беларускага ўзурпатара Лукашэнку.
Як вядома, на мінулым тыдні ў Менску прайшоў чарговы саміт АДКБ, на які адмовіўся ехаць прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашынян. Падобна, ён першы, хто на сабе адчуў усю лухту гэтай арганізацыі, якая калектыўна выконвае свае абавязанні толькі на паперы.
Менавіта на гэтую тэму Юры Вялікі надумаў пафантазяваць і згуляць пародыю ў вобразе Лукашэнкі, які каментуе журналістам вынікі саміту АДКБ.
«Пасля заканчэння саміту, Лукашэнка і нейкі з Пуціных адасобіліся ў адным аўтамабілі. Чым яны там займаліся і пра што гаварылі – невядома, таму гэтая пародыя з'яўляецца толькі адной з версій», – падпісаў відэа Юрый Вялікі і пажадаў карыстальнікам прыемнага прагляду.