Міхаіл Баярскі перанёс інфаркт
- 28.11.2023, 19:17
Яго перавялі ўжо з рэанімацыі ў звычайную палату.
Расейскі актор Міхаіл Баярскі перанёс інфаркт, ён ужо знаходзіцца ў звычайнай палаце, паведаміў РБК ягоны сын Сяргей Баярскі.
«Бацька перанёс інфаркт, сёння ўжо пачуваецца нядрэнна, размаўляў з ім праз тэлефон, голас бадзёры, знаходзіцца ў звычайнай палаце. Дзякуй за турботу» – расказаў ён.
У Тэатры імя Ленсавета агенцтву заявілі, што актор «планава шпіталізаваны».
Пра шпіталізацыю актора паведамілі пецярбургскі канал «78» і тэлеграм-канал «112». Паводле іх звестак, 73-гадовы Баярскі знаходзіцца ў Марыінскай лякарні, яго ўжо перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату.