BE RU EN

DeepState: Пад Аўдзееўкай зямля пакрытая целамі акупантаў, якія хацелі прарвацца

  • 29.11.2023, 9:08

Што змянілася на самай гарачай дзялянцы фронту за дзень.

Каля Аўдзееўкі Данецкай вобласці цяпер працягваюцца цяжкія баі. Сітуацыя ля населенага пункта вельмі цяжкая. Акупацыйныя войскі закідваюць пазіцыі УСУ вялікай колькасцю пяхоты.

Як паведамілі аналітыкі групы DeepState ў справаздачы на YouTube, вораг спрабуе зайсці ў Стэпавае. За мінулы дзень шэрая зона крыху павялічылася, але замацавацца расейцы не здолелі — іх разбіла артылерыя ўкраінскіх абаронцаў.

«Вораг спрабуе лезці ў сяло ўсякім спосабам. Ён хаваецца ад артылерыі, FPV-дронаў у рэштках дамоў, шукае падбітую тэхніку... выкопвае норы. Там тэрыторыя ўсеяная трупамі», — сказаў аналітык Раман Пагарэлы.

Таксама супраціўнік спрабуе праціснуцца і зайсці на тэрыторыю Аўдзееўскага коксахімічнага завода. Аднак тут УСУ таксама не даюць акупантам замацавацца. У сувязі з гэтым акупацыйныя войскі пачалі выкарыстоўваць новую тактыку. Яны падвозяць тэхніку, каб абстраляць будынкі завода. Размова ідзе аб танках, мінамётах ды іншым узбраенні.

За апошні тыдзень сітуацыя каля прамысловай зоны Аўдзееўкі змянілася, бо вораг убачыў магчымасць падоўжыць ціск. Украінскім сілам давялося адступіць з пэўных пазіцый. Актыўна выкарыстоўваюцца FPV-дроны.

У той жа час ля Паўночнага, Першамайскага і Вадзянога сітуацыя не надта змянілася. Расейцы працягваюць атакі, але поспехаў не маюць. Цяжкая сітуацыя і пад Мар'інкай. У паўночных прадмесцях населенага пункта працягваюцца атакі, але істотных змен на лініі баявога сутыкнення няма.

Апошнія навіны