Прадоўжаная забарона на ўдзел у еўрапейскіх турнірах у баскетболе каманд з Беларусі
- 29.11.2023, 11:56
Забарона была ўведзеная пасля пачатку вайны ва Украіне.
Выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі баскетбола прадоўжыў адхіленне каманд з Беларусі і Расеі ад спаборніцтваў, якія арганізоўвае федэрацыя (ФІБА).
"Статус-кво ў дачыненні да ўдзелу Расеі і Беларусі ў спаборніцтвах ФІБА" прадоўжаны да наступнага пасяджэння Цэнтральнай управы, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міжнароднай федэрацыі баскетбола.
Нагадаем, пастанова аб адхіленні ад турніраў беларускіх і расейскіх каманд была прынятая ў траўні 2022 года — пасля пачатку вайны ва Украіне. Акрамя таго, тады ж выканкам ФІБА пастанавіў, што афіцыйныя баскетбольныя спаборніцтвы пакуль не павінны праводзіцца ні ў Расеі, ні ў Беларусі.