BE RU EN

Генерал СВР: У Кабаевай адбыўся нервовы зрыў

  • 29.11.2023, 14:59

Прадстаўнікі службы бяспекі выклікалі медыкаў.

Расейскі тэлеграм-канал «Генерал СВР», які першым паведаміў навіну пра нібы смерць кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, напісаў пра «нервовы зрыў» у Аліны Кабаевай:

- Днямі ў Аліны Кабаевай, сужыцелькі цяпер нябожчыка прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, адбыўся нервовы зрыў.

Падчас прыёму ежы Аліна Маратаўна раптам пачала біць посуд і хаатычна раскідваць сталовыя прыборы, пасля чаго яна прынялася істэрычна плакаць.

Прадстаўнікі службы бяспекі паспрабавалі супакоіць Кабаеву і тэрмінова выклікалі медыкаў. Для таго каб уціхамірыць Аліну, супрацоўнікам службы бяспекі давялося выкарыстаць сілу, толькі пасля гэтага медыкі змаглі зрабіць Кабаевай ін'екцыю і праз некалькі хвілін істэрыка спынілася.

Пасля смерці Пуціна Аліна Кабаева знаходзіцца пад шчыльнай апекай і ўзмоцненай аховай, яе свабода абмежаваная. Фактычна, яна практычна пад хатнім арыштам.

Відаць, рэзкая змена якасці жыцця, калі Аліна Маратаўна з ценявой першай лэдзі ператварылася ў вязня, моцна паўплывала на яе псіхічнае здароўе.

Пасля таго як Кабаева прыйшла ў сябе, з ёй пагаварыў псіхолаг з ФСА. Аліне было абяцана паляпшэнне ўмоў утрымання. Ёй нібыта будзе дадзеная магчымасць размаўляць з сябрамі і блізкімі, але пад кантролем.

Як гэта будзе рэалізавана і ці будуць гэтыя абяцанні ўвогуле выкананыя, пакуль не зразумела. Нагадаем, Аліна Кабаева з'яўляецца маці малодшых дзяцей памерлага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны