BE RU EN

Ваяры УСУ разбурылі «гняздо» аператараў дронаў расейцаў у 5-павярхоўцы на Херсоншчыне

  • 29.11.2023, 19:15

Відэафакт.

У Херсонскай вобласці расейскія акупанты зладзілі пазіцыі проста на балконах пяціпавярховага дома і адтуль запускалі дроны. Байцы УСУ дакладным прылётам дрона знішчылі варожае «гняздо».

Пра гэта паведаміў украінскі валанцёр Сяргей Сцерненка, піша Цензор.НЕТ. Украінскія абаронцы выкарыстоўвалі дроны з выбухоўкай, якія заляцелі на «балконныя» пазіцыі расейцаў.

«Удары па пазіцыях расейскіх дроншчыкаў на левым беразе Херсона. Вораг актыўна выкарыстоўвае гэты шматпавярховік для вылетаў, бо левы бераг у нізіне, і падабраць нармальную пазіцыю не так проста», – напісаў Сцерненка.

«Аператар 126-й брыгады тэраабароны супольна з 79 памежным атрадам ДПСУ разбілі расейскае гняздо», – дадаў Сцерненка.

Апошнія навіны