BE RU EN

Заліў імя NАТО

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 30.11.2023, 10:07

На беразе ж паставіць помнік разгубленаму Пуціну.

Са смешнай прапановай выступіў дэпутат Дзярждумы РФ Алег Нілаў. Ён прапанаваў "у адказ на дзеянні Хельсінкі" перайменаваць Фінскі заліў. Геніяльна.

Нібыта, да яго звярнуліся "пецябруржцы". Ох, ужо гэты "голас народа", які пачынае гучаць тады, калі начальству гэта трэба. І заўсёды ў падтрымку дзяржаўных глупстваў.

Як жа ўпікнуць Хельсінкі? Пасыпаліся прапановы аб назве заліва: Неўскі, Кранштацкі…

Але калі паглядзець на карту, то бачна, што большая частка берагавой лініі заліва, дзякуючы геніяльнай “спецаперацыі” Пуціна, зараз адплыла ў NАТО. І трэба было б, вядома, адзначыць гэты подзвіг вялікага геапалітыка на мапе. Лепшага імя, чым "заліў імя NАТО" не адшукаць.

Дарэчы, паколькі Пуцін прымудрыўся менш чым за некалькі месяцаў і Балтыку зрабіць унутраным NАТОўскім морам, то можна і Балтыйскае мора перайменаваць у NАТОўскае. На беразе ж паставіць помнік разгубленаму Пуціну. Хай стаіць бронзавым балванам і ўглядаецца ў NАТОўскія караблі.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны