BE RU EN

Знік генеральны дырэктар Рагачоўскага малочнага кансервавага камбіната

  • 30.11.2023, 12:14

На фоне з'яўлення інфармацыі аб затрыманнях на прадпрыемстве.

Генеральны дырэктар Рагачоўскага малочнага кансервавага камбіната Віталь Строгі знік са спіса кіраўнікоў прадпрыемства. Гэта адбылося цягам апошніх чатырох дзён.

У прыёмнай прадпрыемства «Флагштоку» раздражнёны голас сакратарrb паведаміў:

“Віталь Мікалаевіч на лістку непрацаздольнасці, ён у шпіталі ляжыць”.

Раней 22 лістапада аб затрыманнях на Рагачоўскім малочнакансервавым камбінаце паведамілі тэлеграм-каналы.

Віталь Строгі прыйшоў на "Рагачоўскі МКК" у красавіку 2022 года. Раней з 2013 да 2019 год ён кіраваў ААТ "Шчучынскі масласырзавод" да далучэння прадпрыемства да ААТ "Малочны свет". Пасля таго, як самастойны гаспадарчы суб'ект стаў філіялам Гарадзенскага малаказавода, Віталь Строгі быў зняты з пасады.

Гэтаму папярэднічала праца ў праваахоўных органах - ён быў супрацоўнікам ГУБАЗіКу. Адтуль ён спачатку перайшоў у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, дзе з'яўляўся намеснікам начальніка ўправы ведамаснага кантролю і адказваў за правядзенне рэвізій і працу з праваахоўнымі органамі, а затым намеснікам дырэктара ў Шчучынскім масласырзаводзе.

Апошнія навіны