ГУВ: У Расеі разрастаецца перапалох і напружанне
- 30.11.2023, 15:20
Украінская выведка назвала тры прычыны.
У Расеі расце сацыяльнае напружанне і пратэстная актыўнасць праз незадаволенасць вайной супраць Украіны, інфляцыі і падвышэння кошту прадуктаў. З сітуацыяй знаёмае і вышэйшае кіраўніцтва ў Маскве. Пра гэта заявілі ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.
Як паведамілі ў ГУВ, сацыяльнае напружанне расце ў еўрапейскай частцы расейскай дзяржавы.
«Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны інфармуе, што ўнутры дзяржавы-агрэсаркі Расеі, у яе еўрапейскай частцы, расце сацыяльнае напружанне», - мяркуюць у выведцы.
Таксама ў ведамстве акцэнтавалі ўвагу на тым, што да такой высновы прыходзяць, у тым ліку, расейскія чыноўнік і прадстаўнікі спецслужбаў. Сітуацыя адлюстроўваецца ў закрытых дакладах для Масквы.
У Расеі расце пратэстная актыўнасць з-за вайны з Украінай
Акрамя таго, як мяркуюць у ГУВ, пратэстная актыўнасць у Расеі ўзмацняецца і з-за незадаволенасці вайной супраць Украіны.
Між тым расце ўзровень злачыннасці ў рэгіёнах з прычыны страты людзьмі стабільнай крыніцы даходу, праблем з пошукам працы і «алкагалізацыяй» насельніцтва.
Пры гэтым на ўзмацненне сацыяльнай напружанасці ў РФ наўпрост уплываюць высокія тэмпы інфляцыі і падвышэнне кошту прадуктаў.
У Расеі хочуць перамоў з Украінай
У Расеі ўсё больш хочуць перамоў з Украінай і чакаюць беднасці, гаворыцца ў даследаванні Russian Field. Падчас апытання, якое было праведзенае ў перыяд з 21 да 29 кастрычніка, 48% рэспандэнтаў выказаліся за дыялог з Кіевам.
Зрэшты, вайну супраць Украіны падтрымліваюць 39% апытаных.
Больш за палову рэспандэнтаў супраць новай мабілізацыі ў Расеі.
“58% рэспандэнтаў не падтрымалі б правядзенне другой хвалі мабілізацыі. Дзель тых, хто падтрымае другую хвалю мабілізацыі, крыху ўзрастае пры ўмове, калі пра гэту пастанову абвесціць Уладзімір Пуцін», - паказана ў даследаванні.