Аркадзь Бабчанка: Хачу, каб Скабеева даведалася, што ў мяне ёсць узнагарода ад NATO
- 30.11.2023, 16:41
Мінабароны Эстоніі ўзнагародзіла фонд, з якім супрацоўнічае вядомы блогер.
Вядомы блогер і валанцёр Аркадзь Бабчанка, які разам з фондам «SAB UA» дапамагае Узброеным сілам Украіны, атрымаў знак адрознення ад Міністэрства абароны Эстоніі.
У інтэрв'ю сайту Charter97.org ён расказаў пра ўзнагароду і падзяліўся прагнозам, як будуць развівацца падзеі ў Расеі і на франтах вайны ва Украіне:
– Гэта грамата не мне асабіста, а за значны ўнёсак у збор ваенных сродкаў і іншага рыштунку для ўкраінскіх байцоў нашаму фонду «SAB UA».
Міністр абароны Эстоніі пры ўзнагароджанні сказаў: «Вітаю вас, абаронцы Эстоніі». Мы цяпер яшчэ і абаронцы Эстоніі.
На ўзнагароджанні мы былі не адны. Гэта штогадовая цырымонія ўзнагароджання добраахвотнікаў-валанцёраў. Але характэрна, што мы не эстонская арганізацыя, а фонд, створаны грамадзянамі Украіны і Расеі. Аднак Міністэрства абароны Эстоніі афіцыйна ўзнагародзіла нас і прызнала, што мы цалкам сабе абаронцы Эстоніі.
Цяпер у мяне ёсць узнагарода яшчэ і ад NATO. Мне вельмі хацелася б, каб пра гэта даведаліся расейскія СМІ ці якая-небудзь Вольга Скабеева. Вось бы там ад гэтага было ляманту.
– Раскажыце пра вашу валанцёрскую дзейнасць, чым у вас за гэты час атрымалася дапамагчы Украіне?
– З моманту пачатку вайны мы з фондам «SAB UA» сабралі блізу 2 мільёнаў еўраў. Выправілі больш за 100 аўтамабіляў. Не проста машынаў, а ўсе аўто сыходзяць набітыя пад завязку.
Мы набываем не проста танныя машыны-ўсюдыходы. Мы супрацоўнічаем з украінскімі дэсантнікамі, выведкай, ім прыходзяць даволі добрыя машыны. Напрыклад, хуткія дапамогі. Адна каштуе ад 18 да 25 тысячаў еўраў. Мы яе набіваем дронамі, генератарамі, «медыцынай» і іншымі неабходнымі рэчамі. Тады кошт даходзіць да 50 тысячаў еўраў.
Адпраўляем і грузавікі. Нядаўна набылі фінскія плыўныя ўсюдыходы. У наступную адпраўку яны пойдуць туды.
– З вашых назіранняў, якой зброі сёння не стае Украіне, каб сітуацыя на полі бою пачала мяняцца?
– Усяго. Разумею, што хочацца смяяцца з расейскіх прыдуркаў (і ёсць, натуральна, з чаго), але не варта недаацэньваць 140 мільёнаў оркаў, хай і з іржавымі, але аўтаматамі.
У Расеі перавага ў колькасці гарматнага мяса, узбраення (хай і старога), ракетаў, снарадаў. Падкрэслю, Украіне не стае зброі, ёй трэба ўсё.
– Давайце крыху пра сітуацыю ў Расеі. Ці варта чакаць нейкага злому там? Новых мяцяжоў, нейкіх «чорных лебедзяў»?
– Не, пра гэта можна забыцца. Рэйх крышталізаваўся. Цяпер Пуціну не трэба праводзіць ніякай мабілізацыі. Ён цалкам сабе закрывае запатрабаванні войска крымінальнікамі і добраахвотнікамі, якія ідуць на фронт за грошы. Ён знайшоў падыход да расейскага народа, скормліваючы яму веліч, плацячы за дохлых оркаў сем мільёнаў рублёў сем'ям. І гэта ўсё добра працуе.
Усе два мільёны чалавек, якія былі супраць, спачатку з'ехалі, а потым 1,5 мільёна вярнулася назад. Там цалкам сабе кансэнсус. Магчыма, яны і не згодныя з тым, што менавіта іх мужыкі павінны гінуць. Або з тым, што ратацыі не будзе, маўляў, «вазьміце мужа, але праз паўгода вярніце і адпраўце іншага».
З тым, што ўсіх украінцаў трэба забіваць, там цалкам сабе кансэнсус. Да таго часу, пакуль там будуць грошы, ніякага палітычнага выбуху чакаць не выпадае. А з грашыма ў Расеі зараз увогуле ўсё выдатна.
Санкцыі, безумоўна, працуюць, але чаканага эфекту яны не прынеслі.
– Вы вельмі часта даяце прагнозы, якія маюць уласцівасць спраўджвацца. Як, на вашую думку, будзе развівацца супрацьстаянне Захаду і Расеі. На што спадзявацца?
– Мы або ўступілі, або на парозе Трэцяй сусветнай гібрыднай вайны. Спадзяюся, што яна ўсё ж такі будзе гібрыднай, а не пяройдзе ў поўнамаштабную фазу. «Вось зла» ўжо выбудаваная і больш-менш зразумелая.
Хаўрунікі Пуціна ўсе сітуацыйныя, але на гэты момант яны хаўруснікі: Расея, Кітай, Паўночная Карэя, Катар, Емен. У Турцыі прыдуркаваты Эрдаган галавой паехаў.
Па гэтай восі супрацьстаянне і будзе. Мяне моцна раздражняюць размовы, што, маўляў, «Сі Цзіньпін кінуў Пуціна». Нічога падобнага. У Кітая з Расеяй могуць быць тактычныя рознагалоссі наконт вайны ва Украіне, але стратэгічна дзве дыктатуры ўзялі курс на збліжэнне.
Тое самае ў Пуціна з Эрдаганам. У іх могуць быць тактычныя рознагалоссі наконт таго, чый Крым, але як дзве дыктатуры яны рухаюцца ў адным рэчышчы. Супраць Ізраіля, за ХАМАС і гэтак далей.
Чакаю чарады лакальных войнаў па ўсім свеце, Прыдуркаватыя венесуэльцы ўжо пайшлі кагосьці захопліваць. Але, магчыма, усё гэта перарасце і ў поўнамаштабны кірдык.
Разумныя людзі гавораць, што Расеі для аднаўлення баяздольнасці трэба 3–5 гадоў. Да канца дзесяцігоддзя яна баяздольнасць адновіць большую, чым на даваенным узроўні. Давайце прыкладна на гэты час і арыентавацца.