УСУ знішчылі бронягрупу акупантаў пад Аўдзееўкай
- 30.11.2023, 18:10
Варожы дэсант быў знішчаны.
Байцы Узброеных сілаў Украіны знішчылі чарговае штурмавое падраздзяленне расейскіх акупантаў на Аўдзееўскім кірунку.
Пра гэта паведаміў абаронца Украіны Багдан на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Tik Tok, апублікаваўшы адпаведнае відэа.
Воін паказаў ва ўпор разбітую баявую машыну пяхоты і бронетранспарцёр інтэрвентаў. Відавочна, яны даволі блізка пад'ехалі да ўкраінскіх пазіцый.
На відэа баец тлумачыць, што варожы дэсант быў знішчаны. Колькі ўсяго адзінак бронятэхнікі ўдзельнічала ў штурме, невядома.