На волю выйшаў гомельскі актывіст Васіль Палякоў
- 30.11.2023, 19:51
Ён быў затрыманы 1 лістапада.
Пра вызваленне грамадскага актывіста з Гомеля Васіля Палякова паведаміла «Гомельская вясна».
Васіль Палякоў быў затрыманы 1 лістапада, а пасля таго двойчы асуджаны да 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Падчас зняволення Васіль трымаў галадоўку.
Васіль Палякоў – былы настаўнік гісторыі, звольнены паводле палітычных матываў. Шмат разоў удзельнічаў у розных палітычных кампаніях, нейкі час узначальваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю.