Расейкі прыехалі адпачыць у Менск: ад коштаў у кавярні ў іх здарылася істэрыка
- 1.12.2023, 9:07
Беларусы хутка паставілі прыхільніц Шамана на месца.
Расейка прыехала ў Менск адзначыць дзень нараджэння разам з сяброўкамі. Тамака яны схадзілі на шопінг, а пасля зайшлі паесці.
Алена ў Менск прыехала з Расеі, яе сяброўка Анастасія - з Нямеччыны. Аб прыгодах у беларускай сталіцы яны расказваюць у цік-току.
Кошты ў кавярні «Васількі» іх здзівілі. Жанчыны не маглі паверыць, што боршч можа каштаваць 3,5 рубля.
«Гэта кошт нават не ў еўрах, калі б гэта было ў еўрах, гэта было б танна, - амаль крычыць сяброўка з Нямеччыны. - Я хачу тут жыць!».
«Прыехалі з Расеі, Нямеччыны. На нас людзі, як на малпаў, глядзяць ужо», - каментуе Алена.
У каментарах ім адказваюць - на беларускія заробкі гэта не так і танна. І калі браць не абедзеннае меню, то кошты іншыя ў кавярні.
«Пасля фразы «Я хачу тут жыць» захацелася прапанаваць ЗП на 1200. І прапанаваць пажыць», – піша карыстальнік.
«У знаёмай ЗП 420 руб. На колькі супчыкаў стае?
«Дык пераязджайце. Толькі ваша ЗП будзе 250-300 €, камуналка 40 €, праезд, абеды. І дай бог, каб нешта засталося на жыццё».
«Каментатары 90 адсоткаў, дзе вы ўсё працуеце, што такія жабракі? Якія 400-700р?» - спрачаюцца іншыя.
Пад адным з відэа пра шопінг у Менску ў Алены спыталі, хто яна паводле нацыянальнасці.
У адказ яны з сяброўкамі запісала ролік на фоне Нацыянальнай бібліятэкі пад ура-патрыятычную песню «Я рускі» Шамана.