У Смаленскай вобласці грамадзянін Беларусі напаў з нажом на паліцыянта
- 1.12.2023, 9:20
Беларус не даў забраць сябе ў аддзяленне.
У Смаленскай вобласці грамадзянін Беларусі напаў з нажом на паліцыянта. Інцыдэнт здарыўся 19 лістапада. Пра яго паведамляе смаленская газета «Рабочий путь».
Паліцыянт паехаў забраць грамадзяніна Беларусі ў аддзяленне, каб скласці на яго адміністрацыйны пратакол аб незаконным пражыванні на тэрыторыі горада Сафонава. Мужчына быў нецвярозы, ён не захацеў прайсці з паліцыянтам, абразіў яго, схапіў за каўнер і паспрабаваў ударыць нажом у жывот. Перш чым дэбашыра нейтралізавалі, ён паспеў чатыры разы стукнуць паліцэйскага рукамі.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 318 КК РФ (выкарыстанне бяспечнага для жыцця і здароўя гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады). Грамадзяніна Беларусі ўзялі пад варту.