BE RU EN

Парашэнку не выпусцілі з Украіны

  • 1.12.2023, 12:15

Дакумент, падпісаны спікерам Вярхоўнай Рады, анулявалі на мяжы.

Лідар «Еўрапейскай салідарнасці» і пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што яго не прапусцілі на мяжы, нягледзячы на падпісаны старшынём Вярхоўнай Рады дакумент аб выправах.

«Зноў тэатр абсурду на мяжы. Маю падпісаную выправу старшынём Вярхоўнай Рады, але памежнікі мяне не прапусцілі. Я далёкі ад меркавання, што памежнікі дзейнічалі з уласнай ініцыятывы. Кожны можа сам здагадацца, хто ж скасаваў дакумент, падпісаны спікерам парламента», - гаворыцца ў паведамленні.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Са слоў Парашэнкі, у Польшчы і ЗША ў яго запланаваны дзясяткі сустрэч.

«З палякамі я мусіў гаварыць аб зняцці блакады нашых перавозчыкаў на мяжы. З амерыканцамі - аб забеспячэнні фінансавання вайсковай дапамогі, якая амаль вычарпалася сёлета, пад пагрозай у будучыні. А без яе нам Расею не перамагчы.

Сітуацыя вельмі складаная. Таму акцэнт у праграме - на праблемных рэспубліканцах. Сарваная мая сустрэча з новым спікерам палаты прадстаўнікоў Джонсанам. Таму тое, што адбылося сёння на мяжы, - гэта не дробнае шкодніцтва. Гэта антыўкраінская дыверсія. Гэта не проста перашкода дыпламатычнай працы ўсёй маёй каманды. А, на жаль, удар па абараназдольнасці Украіны», - дадаў пяты прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны