Праз Польшчу правязуць хімічныя адкіды з Беларусі
- 1.12.2023, 14:06
37 грузавікоў.
Галоўны інспектар аховы навакольнага асяроддзя Польшчы ўзгадніў правоз праз краіну 600 тон аграхімічных адкідаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе RMF FM.
Аб выдачы дазволу хадайнічала кампанія з Гомеля. Адкіды павінны быць дастаўленыя перапрацоўшчыку ў Францыі. Усяго мяркуецца, што праз Польшчу пройдуць 37 грузавікоў.
Непасрэдна перавозку будзе ажыццяўляць польская кампанія. Праз узаемныя абмежаванні на праезд аўтамабіляў паміж Беларуссю і ЕЗ будзе выкарыстоўвацца схема з перачэпкай. Польскі перавозчык забярэ паўпрычэпы з адкідамі ў пунктах перачэпкі на беларускім баку.
Дазвол на транзіт адкідаў выдадзены да канца жніўня наступнага года.