На менскім аўтавакзале заўважылі памылкі ў беларускім варыянце таблічкі аб пасажырах
- 1.12.2023, 14:45
Відавочна, расейскі тэкст перакладалі праз онлайн-перакладчык.
Менчукі знайшлі памылкі ў інфармацыйных таблічках на сталічным вакзале. Відавочна, расейскі тэкст перакладалі праз онлайн-перакладчык і нават не рэдагавалі, піша zerkalo.io.
Такая інфармацыйная таблічка размяшчаецца ля адной з платформ менскага аўтавакзала.
Акрамя таго, другі пункт у абавязках сфармуляваны так, нібы пасажыры вінныя нешта грамадзянам-ільготнікам. А трэба было напісаць, напрыклад, так: “паказаць дакумент, які пацвярджае права на льготы пры аплаце праезду (калі такое права ёсць)”.
Нарэшце, пажаданне "Шчаслівага шляху" - гэта калька з расейскай мовы. Па-беларуску будзе: "Добрай дарогі" ці "Шчаслівай дарогі".
Нагадаем, нядаўна ў метро з дапамогай налепкі выправілі падобную памылку. У менскай падземцы пачалі мяняць паказальнікі ў канцы верасня — усе абазначэнні транслююцца кірыліцай на расейскую і беларускую мовы. Раней там была беларуская лацінка.