У менскага «Дынама» чацвёртая параза запар у чэмпіянаце КХЛ
- 1.12.2023, 15:25
Беларускі клуб саступіў у Хабараўску "Амуру" — 1:2.
У менскага "Дынама" чацвёртая параза запар у чэмпіянаце КХЛ і восьмая ў дзевяці апошніх дубоях. У пятніцу беларускі клуб саступіў у Хабараўску "Амуру" — 1:2 (0:1, 0:1, 1:0). Адзіная шайба ў дынамаўцаў на рахунку Рамана Гарбунова.
3 снежня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Адміралам".