УСУ ўдарылі па «адміністрацыі» акупантаў у Херсонскай вобласці
- 1.12.2023, 17:16
Будынак моцна пашкоджаны.
УСУ ўдарылі па «адміністрацыі» акупантаў у акупаваным пасёлку Новая Маячка на левабярэжнай частцы Херсонскай вобласці, размешчаным за дваццаць кіламетраў наўпрост ад свабоднага правага берагу Дняпра.
Пра гэта са спасылкай на мясцовых жыхароў сёння паведаміў Тэлеграм-канал «Данбас Аператыўны».
«Прылёт па будынку так званай адміністрацыі», – падпісалі адміністратары фота з наступствамі атакі.
На паказаных фатаграфіях відаць, што будынак моцна пашкоджаны. А характар разбурэнняў дазваляе выказаць здагадку, што гэта высокадакладныя снарады ад рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS.
Інфармацыі пра страты інтэрвентаў і калабарантаў пакуль няма.