BE RU EN

Для беларусаў зачыняецца яшчэ адно акно для міжнародных грашовых пераводаў

  • 1.12.2023, 18:00

З 11 снежня.

«Альфа-Банк» з 11 снежня пачне абмяжоўваць SWIFT-пераводы на рахункі кліентаў польскага банка PKO Bank Polski. Пра гэта паведаміла прэс-служба банка.

Адпраўка SWIFT-пераводаў у польскі банк будзе спыненая з 11 снежня, а прыём – з 16 снежня. Змяненні тычацца як пераводаў праз карэспандэнцкі рахунак банка, так і адпраўкі грошай у банк PKO наўпрост.

«Мы шукаем новы банк-карэспандэнт для пераводаў у краіны ЕЗ. Пакуль жа ў Альфе працуюць міжнародныя пераводы ў расейскіх рублях, кітайскіх юанях і іншых валютах», – папярэдзілі ў банку.

Заходнія краіны пачалі ўводзіць санкцыі супраць беларускіх банкаў з вясны 2022 года. Гэтыя захады сталі адказам на спрыянне рэжыму Лукашэнкі ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Апошнія навіны