BE RU EN

Яшчэ адзін буйны завод выпраўляе працаўнікоў на «доўгія вакацыі»

  • 1.12.2023, 19:05

Гэта адаб'ецца на заробках.

Для працаўнікоў БелАЗ у 2024 годзе збіраюцца зладзіць доўгія выходныя ў студзені і траўні. Гэта прадугледжана зацверджаным графікам працы ў 2024 годзе.

На заводзе тлумачаць, што працоўныя дні пастанавілі перанесці «для эфектыўнай працы вытворчасці і спрыяльных умоваў адпачынку».

Тыя завадчане, якія працуюць на пяцідзённым працоўным тыдні, будуць адпачываць з 30 снежня да 7 студзеня. Працоўныя дні 3, 4 і 5 студзеня пераносяцца на 23 сакавіка, 14 верасня і 14 снежня адпаведна.

Таксама на гэтым заводзе будуць доўгія выходныя ў траўні – з 9 да 14-га. Працоўны дзень 10 траўня маюць намер перанесці на 4 траўня. Нагадаем, у цэлым у краіне 10 траўня будзе працоўным днём.

8 лістапада, як і ў цэлым у краіне, на БелАЗ будуць адпрацоўваць 16 лістапада.

Нагадаем, раней пра «доўгія вакацыі» ў студзені і траўні абвясціў таксама МТЗ.

Апошнія навіны