УСУ адкінулі расейцаў на поўнач ад Аўдзееўкі
- 1.12.2023, 19:10
Разбітая калона новых расейскіх БТРаў.
Украінскае войска падчас лютых баёў адкінула ворага ад населенага пункта Стэпавае на поўнач ад Аўдзееўкі, знішчыўшы калону новых расейскіх бронетранспарцёраў (БТР-82А), кожны з якіх каштуе 1,7 млн еўраў.
Пра гэта паведамляе ваенны аглядальнік нямецкага выдання BILD Юльян Рэпка.
Паводле словаў журналіста, у апошнія дні расейцы спрабавалі захапіць Стэпавае, каб акружыць украінскіх вайскоўцаў. Так, Стэпавае было атакаванае з-пад Краснагораўкі калонай сучасных БТР-82А. Аднак дзякуючы магутнаму агню Сілы абароны Украіны разбілі варожую калону.
Паводле вынікаў бою расейцы страцілі кантроль над гэтай мясцовасцю, дадаў аглядальнік.