Дэпутаты парламента Малдовы правялі пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў
- 1.12.2023, 19:44
Яны прыйшлі да амбасады Беларусі ў Кішынёве.
Дэпутаты парламента Малдовы прыйшлі да амбасады Беларусі ў Кішынёве, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Пікет арганізавалі ўдзельнікі парламенцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сваімі плакатамі на румынскай, ангельскай і расейскай мовах дэпутаты нагадалі пра палітычных зняволеных у краіне.
Адно з пасланняў яны прысвяцілі праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, яшчэ адзін плакат – памерлым у турмах грамадскаму дзеячу Вітольду Ашурку і мастаку Алесю Пушкіну.
.