BE RU EN

ЦАХАЛ падбіў блізу 200 тэрарыстычных цэляў у Газе пасля аднаўлення баявых дзеянняў

  • 1.12.2023, 20:30

Ізраільскія самалёты працуюць і на поўначы, і на поўдні сектара Газа.

Ізраільскае войска расказала пра першыя вынікі аперацыі ў сектары Газа, адноўленай а 7 раніцы пасля парушэння ХАМАС умоваў гуманітарнай паўзы, пішуць «Дэталі».

Міністр Бені Ганц звярнуўся да грамадзянаў Ізраіля:

«На мінулым тыдні мы падрыхтаваліся да пашырэння кампаніі, зыходзячы з неабходнасці вярнуць выкрадзеных і прызнання таго, што мы павінны змяніць рэальнасць як на Поўдні, так і на Поўначы», – сказаў Ганц.

На поўначы краіны пакуль усё больш-менш спакойна. А вось у сектары Газа ЦАХАЛ дзейнічае ўжо на поўную сілу. Выкарыстоўваецца авіяцыя і нават флот: ракетны карабель сёння атакаваў дапаможныя цэлі ў Газе.

Усяго за 9 гадзінаў баёў былі падбітыя больш за 200 тэрарыстычных аб'ектаў. Самалёты працуюць і на поўначы, і на поўдні сектара Газа, у тым ліку ў гарадах Хан-Юніс і Рафіях.

З сухапутных войскаў у баях удзельнічаюць ужо чатыры дывізіі: 162-я, 36-я, 252-я і дывізія «Газа». Паспяхова падбітыя камандныя пункты тэрарыстаў, знішчаюцца тунэлі і замінаваныя будынкі.

Апошнія навіны