Колькі каштуе сустрэць Новы год у беларускіх санаторыях?
- 1.12.2023, 21:54
Кошты кусаюцца.
У навагоднія і калядныя святы ў санаторыях Беларусі плануецца прыняць блізу 24 тысячы чалавек. Праграмы знаходжання размеркаваныя ад 3 да 14 дзён, але найболей папулярныя двухтыднёвыя туры і туры выходнага дня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка дырэктара Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лекаванні насельніцтва Аляксандра Цая.
Праграмы, паводле словаў Аляксандра Цая, пачынаюцца па-рознаму: у адных з 25 снежня, у іншых – з 31-га. Пры гэтым святочныя фуршэты практычна сфармаваныя ўжо ва ўсіх санаторыях.
– Кошт паўнавартаснага навагодняга банкета з канцэртнай праграмай, караоке і іншымі культурна-масавымі мерапрыемствамі складзе блізу Br226, – адзначыў эксперт. – У сярэднім у здраўніцах кошт вар'іруецца ад Br140 да Br320.
Адзін дзень знаходжання на адпачынку ў святочны перыяд будзе каштаваць госцю ў сярэднім 115 рублёў.
– Кошт нязначна, але вышэйшы за кошт павышанага попыту, – рэзюмуе Аляксандр Цай.