Расейцы перакідваюць «зубы цмока» ў ваколіцу Вуглядара
- 11.12.2023, 11:15
З Новаазоўскага кірунку ў бок поўначы Данецкай вобласці.
Расейскія акупанты перакідваюць «зубы цмока» на Вугледарскі кірунак.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram дарадцы мэра Марыўпаля Пятра Андрушчанкі.
«Зубы цмока. Зноў сфіксаваныя пастаўкі «зубоў цмока» з Новаазаўскага кірунку ў бок поўначы Данецкай вобласці», - распавёў ён.
Андрушчанка адзначыў, што рух ідзе праз Мікольскую частку Марыюпальскага раёна (Вугледарскі напрамак).
Што вядома пра «зубы цмока»
Расея ўмацоўвае свае пазіцыі ў раёнах акупацыі на поўдні і ўсходзе Украіны з дапамогай спецзбудаванняў, так званых «зубоў цмока». Яны нагадваюць сабой бетонныя піраміды. На думку акупантаў, нібыта гэта павінна прадухіліць хуткі прарыў Узброеных сіл Украіны. Такія ўмацаванні з'явіліся пад Папаснай у Луганскай вобласці, а пабудаваныя бетонныя збудаванні такога тыпу на поўдні дазволілі акупантам арганізавана адступіць з Херсона восенню 2022 года.
На расейскім «Авіта» апублікаваныя дзясяткі аб'яў аб продажы «зубоў цмока». Са звестак журналістаў, да вырабу пірамідак падключыліся будаўнічыя кампаніі і вытворцы бетону з Санкт-Пецярбурга, Масквы і Падмаскоўя. Некаторыя вырабляюць некалькі сотняў на месяц, а некаторыя вырабляюць іх тысячамі. Адзначым, што ў пачатку лістапада СБУ паведаміла аб падазрэнні бізнэсоўцу з часова акупаванага Мелітопаля Запарожскай вобласці. Ён уваходзіць у асяроддзе мясцовага гаўляйтара Яўгена Баліцкага і будуе для акупантаў «зубы цмока» на паўднёвым фронце.