ЕЗ увёў санкцыі супраць вытворцаў іранскіх беспілотнікаў за дапамогу РФ у вайне
- 11.12.2023, 16:58
Актывы кампаній замарожаныя.
Еўрапейскі Звяз увёў санкцыі ў дачыненні да шасці фізічных і пяці юрыдычных асобаў у рамках абмежавальных захадаў у сувязі з ваеннай падтрымкай Іранам агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ.
Так, санкцыі былі ўведзеныя супраць асобаў, якія маюць дачыненне да распрацоўкі і вытворчасці Іранам беспілотных лётных апаратаў, якія выкарыстоўваюцца Расеяй супраць Украіны.
У санкцыйны спіс патрапілі:
– кампанія Shakad Sanat Asmari, яе генеральны дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара і галоўны навуковец;
– кампанія Baharestan Kish Company і яе кіраўнічы дырэктар;
– кампанія Saad Sazeh Faraz Sharif і яе генеральны дырэктар;
– кампанія Sarmad Electronic Sepahan Company, якая прапануе паслугі аэракасмічнага інжынірынгу
– кампаніі, якія дапамагаюць Сілам Кудс Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана ўдасканальваць праграму БПЛА (Kimia Part Sivan Company).
У дачыненні да гэтых кампаній будзе ўведзены захад у замарожванні актываў і забарона на ўезд у краіны ЕЗ. Акрамя таго, забароненае вылучэнне сродкаў або эканамічных рэсурсаў, проста або ўскосна, фізічным або юрыдычным асобам, арганізацыям або органам, указаным у спісе, або на іх карысць.