BE RU EN

Алімпійская чэмпіёнка з РФ раптоўна «расплюшчыла вочы»

  • 11.12.2023, 17:53

І наехала на рупараў крамлёўскай прапаганды.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Ірына Родніна раскрытыкавала рупараў крамлёўскай прапаганды, якія расказваюць пра веліч расейскага спорту. Дэпутатка Дзяржаўнай думы, якую раней патрабавалі выслаць у ЗША, назвала немагчымай рэальную ацэнку ўзроўню атлетаў з РФ.

Як піша obozrevatel.com, пра гэта Родніна заявіла ў каментары расСМІ. Былая фігурыстка, якая перамагла на Гульнях у Сапара-72, Інсбруку-76 і Лейк-Плэсідзе-80, падкрэсліла, што ва ўмовах ізаляцыі параўноўваць расейскіх спартоўцаў з спаборнікамі з-за мяжы некарэктна.

«Як мы можам цяпер ацаніць наш узровень развіцця ў спорце? Ніяк! У нас транслююць міжнародныя спаборніцтвы? Не, ну вось і ўсё. Мы зможам даведацца пра наш узровень толькі пасля вяртання на міжнародныя турніры. Навошта хітраваць і гаварыць, што мы лепшыя за ўсіх ва ўсім? Мы не ведаем, што мы цяпер можам, а што не. Я не сачу за ўсімі відамі спорту, але нават тыя віды, якія мне цікавыя, я не магу ацаніць без міжнародных паказнікаў. Які сэнс гаварыць пра поспех, калі самой справы яшчэ не было», – сказала Родніна.

Апошнія навіны