«Адпомсцілі за Кузю»: УСУ ліквідавалі расейскага жывадзёра
- 2.12.2023, 10:33
Акупант Лаўрэнцьеў перад адпраўкай на фронт «праславіўся» ў сябе на радзіме.
На вайне ва Украіне ліквідаваны расейскі акупант Арцём Лаўрэнцьеў. У краіне-агрэсарцы ён «праславіўся» тым, што закатаваў да смерці ката сваёй маці.
Жывадзёр Лаўрэнцьеў родам з Архангельскай вобласці. Цягам некалькіх тыдняў разам са сваёй сужыцелькай ён жорстка здзекаваўся з ката Кузі, здымаў здзекі на відэа і выкладваў у сетку.
Гісторыя атрымала рэзананс: Лаўрэнцьева адправілі ў калонію і пазбавілі бацькоўскіх правоў, а закатаванай ім да смерці жывёліне ў Северадзвінску ўсталявалі помнік.
З турмы Лаўрэнцьеў адправіўся забіваць украінцаў, але ва Украіне жывадзёр знайшоў сваю смерць.
«Севярадзвінскі жывадзёр Лаўрэнцьеў Арцём Аляксандравіч 1985 г.н. надумаў з калоніі паехаць крыху пазабіваць [украінцаў], але УСУ адпомсцілі за ката Кузю», - напісаў у Twitter блогер Necro Mancer.