BE RU EN

Зуброў з Белавежскай пушчы перасялілі ў заапарк Кітая

  • 2.12.2023, 10:47

«Падарунак» КНР зрабіў дыктатар Лукашэнка.

Двое беларускіх зуброў з нацыянальнага парку «Белавежская пушча», якія знаходзіліся ў напалову вольных умовах, дастаўленыя ў Кітай, дзе іх перадалі ў пекінскі заапарк «Цынчуань».

Падарункавы сертыфікат на жывёл перадаў кітайскім уладам Аляксандр Лукашэнка падчас дзяржаўнага візіту ў КНР у пачатку гэтага года, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Раней прыродаахоўныя ведамствы Беларусі і Кітая падпісалі Пагадненне аб ахове зубра еўрапейскага. У адпаведнасці з ім, КНР абавязваецца забяспечваць догляд за жывёламі на ўмовах, якія адпавядаюць неабходным для гэтага віду ветэрынарна-санітарным патрабаванням.

Паводле звестак Мінпрыроды, цяпер у Беларусі існуе 11 вольных папуляцый зубра. Іх колькасць за апошнія 32 гады павялічылася больш як у 7,3 раза і дасягнула 2616 асобін.

Апошнія навіны