У Горадні жанчына заявіла пра крадзеж аўто, а потым узгадала, што прыпаркавалася ў іншым месцы.
- 2.12.2023, 17:54
Крадзеж, якога не было.
Жыхарка Горадні патэлефанавала ў міліцыю, каб паведаміць пра крадзеж свайго аўтамабіля, але ў працэсе размовы ўспомніла, што пакінула свой транспарт у іншым месцы. Размову жанчыны з аператарам «102» апублікавала прэс-служба МУС.
На днях на спецлінію звярнулася мясцовая жыхарка. Жанчына расказала, што прыпаркавала свой аўтамабіль на адной з вуліц горада Горадні і пайшла. Калі вярнулася, то свой транспарт на месцы не знайшла.
Падчас размовы з аператарам «102» гарадзенка прыгадала, што не паркавала свой аўтамабіль у заяўленым месцы, а наважыла праехаць крыху далей, дзе больш вольна. Транспартны сродак выявіўся менавіта там.