Расейцы будуюць шпіталь у Крыме праз вялікія страты на вайне
- 4.12.2023, 18:37
Аднак наўрад ці гэта развяжа праблему акупантаў.
Украінскія абаронцы штодзень ліквідуюць блізу 1 тысячы акупантаў. Паводле словаў ваенных экспертаў, колькасць параненых падчас баявых дзеянняў, як правіла, у 2-3 разы перавышае колькасць загінулых. Праз вялізныя страты ў асабовым складзе акупанты вымушаныя будаваць новыя шпіталі, у тым ліку такі будуюць у часова акупаваным Севастопалі.
Як піша obozrevatel.com, пра гэта паведаміў Цэнтр нацыянальнага супраціву. Паводле звестак выдання, здаць у эксплуатацыю памяшканне акупанты плануюць да наступнай вясны.
Шпіталь, які будуюць захопнікі для сваіх «трохсотых», павінен змясціць 150 чалавек. Аднак наўрад ці гэтая колькасць «койкамесцаў» развяжа праблему ворага, бо ягоныя страты значна большыя.
Беручы гэта да ўвагі, можна меркаваць, што акупанты і надалей будуць выкарыстоўваць цывільную інфраструктуру, гэта значыць існыя медыцынскія ўстановы, абмяжоўваючы права мясцовых жыхароў на атрыманне медыцынскай дапамогі.