BE RU EN

У ГУВ распавёў аб стане атручаных афіцэраў і жонкі Буданава

  • 5.12.2023, 10:59

Выпадак прызнаны складаным.

Стан здароўя афіцэраў Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны і жонкі начальніка выведкі Кірыла Буданава - Марыяны, цяпер прымальны. Пасля атручэння цяжкімі металамі яны прайшлі курсы лячэння і знаходзяцца пад пастаянным наглядам медыкаў.

У той жа час ідзе ўнутранае расследаванне гэтага выпадку. Пра гэта расказаў у эфіры тэлемарафону прадстаўнік ГУВ Андрэй Юсаў.

«Пройдзены курс лячэння ва ўкраінскай клініцы. Дзякуючы таму, што своечасова звярнуліся і зрэагавалі, і дзякуючы прафесійнасці ўкраінскіх лекараў зараз усё добра. Але ў далейшым будзе працягнуты медыцынскі нагляд і рэгулярныя абследаванні. Гэта працяглы працэс», - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, нельга сказаць дакладна, ці нічога не пагражае жыццю тых, каго атруцілі. Бо гэта «складаныя выпадкі», пасля такога людзі маюць патрэбу ў пастаянным медыцынскім назіранні.

«Спадзяемся, што нічога не пагражае», - выказаў перакананне Юсаў.

Ён дадаў, што факт атручэння Буданавай і афіцэраў ГУВ расследуюць падраздзяленні ўнутранай бяспекі ведамства.

Нагадаем: 28 лістапада стала вядома аб атручэнні жонкі Кірылы Буданава, якая з-за гэтага апынулася ў бальніцы. Са звестак СМІ, Мар'яну Буданаву маглі атруціць праз ежу - ртуццю і мыш'яком. Разам з ёй пацярпелі некалькі супрацоўнікаў Галоўнай ўправы выведкі.

Апошнія навіны