Касэтны магнітафон за цану аўтамабіля выставілі на продаж у Баранавічах
- 5.12.2023, 15:04
Магнітафон японскага вырабу.
Касэтны магнітафон Aiwa Excelia xk 009.100v выставілі на продаж на сайце аб'яў у Баранавічах 5 снежня. Уладальнік запэўнівае, што тэхніка знаходзіцца ў добрым дзейным стане. І просіць за яе 3350 рублёў, паведамляе bar24.by>
Японскі касэтны магнітафон Aiwa Excelia xk 009, калі верыць інфармацыі ў інтэрнэце, тэхніка сапраўды ўнікальная. Яна выраблялася з 1988 года ў Японіі для ўнутранага рынку. Надпіс Excelia вялікімі літарамі на магнітафоне, які прадаецца ў Баранавічах, сведчыць аб тым, што гэтая мадэль менавіта японская. Не экспартная. На экспартных варыянтах гэтых музычных сістэм вялікімі літарамі пісалі назву фірмы — Aiwa.
Экспартная цана гэтага касэтнага магнітафона складала блізу 1100 даляраў ЗША.
У Беларусі праз аб'явы прадаюць блізу 70 тыпаў тэхнікі японскай фірмы Aiwa. Яе цана стартуе ад 10 рублёў (за дробязь накшталт пульта або мікрафона). Касэтны магнітафон, выстаўлены на продаж у Баранавічах, самы дарагі з тэхнікі Aiwa у аб'явах у Беларусі. І адзіны ў сваім родзе.
Пры гэтым у Расеі музычных цэнтраў гэтай мадэлі прадаецца даволі шмат. Іх цэны вагаюцца ад 2373 да 3840 рублёў.