Лаўроў «змёрз» у Фінляндыі
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РЫВОК И ПРОРЫВ»
- 6.12.2023, 9:22
«Выдатнае» дасягненне.
Усё ж Пуцін і ягоная група (Патрушаў, Нарышкін, Лаўроў ды іншыя) — дзіўныя «дзяржаўныя дзеячы».
Жыла-была нэйтральная Фінляндыя "пад бокам". І ў «халодную вайну» была нэйтральнай, і пасля знікнення СССР заставалася такой жа. Да лютага 2022 года.
Пачалі Пуцін, Лаўроў і іншыя "спецаперацыю", хутка штурхнулі Фінляндыю ў NATO, зрабілі Балтыку ўнутраным морам NATO. Сваімі рукамі.
Сёння чарговыя навіны з Фінляндыі, якія да лютага 2022 года ўявіць было складана. Міністр абароны краіны Анці Хякянен заявіў: «Цяпер узгоднены план значнага павелічэння вырабу баявых прыпасаў».
Самі разумееце, куды пойдуць гэтыя прыпасы.
Яшчэ Анці Хякянен дадаў: "Галоўны прыярытэт нашага ўплыву на ЕС і NATO - падштурхнуць найбольшыя краіны, асабліва ў Еўропе, да павелічэння вырабу баявых прыпасаў".
Таксама разумееце, з якой мэтай. Каму гэтыя прыпасы прызначаныя.
І выходзіць, што Пуцін і Лаўроў, штурхнуўшы Фінляндыю ў NATO, атрымаў не толькі дадатковую і велізарную мяжу з NATO, не толькі ператварылі Балтыку ва ўнутранае мора NATO, дык яшчэ і ўнутры NATO атрымалі чынную краіну, якая намагае росту вырабу баявых прыпасаў.
«Выдатнае» дасягненне.
Тэлеграм-канал «Рывок и Прорыв»