Байдэн: Адмова ад падтрымкі Украіны - гэта проста вар'яцтва
- 6.12.2023, 10:44
Прэзідэнт ЗША паабяцаў, што яго адміністрацыя даб'ецца выдзялення сродкаў.
Перспектыва адмовы ад дапамогі Украіне, якая змагаецца з расейскай агрэсіяй, абсалютна памылковая.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, паведамляе The New York Times.
Ён зазначыў, што адмова ад падтрымкі Украіны супярэчыць інтарэсам ЗША.
«Адмова ад падтрымкі Украіны - гэта проста абсалютнае вар'яцтва», - адзначыў амерыканскі прэзідэнт.
Ён паабяцаў, што яго адміністрацыя даб'ецца выдзялення сродкаў для Украіны.
Важнасць фінансавання падтрымкі Украіны таксама адзначыла міністр фінансаў ЗША Джанэт Елен. З яе слоў, калі Кангрэс не прыме новай дапамогі, ЗША будуць несці адказнасць за паражэнне Украіны.