BE RU EN

Хто павінен збіваць ледзяшы з балконаў шматпавярховікаў?

  • 6.12.2023, 11:05

Адказалі камунальнікі.

Камунальнікі Менска 5 снежня ачысцілі ад снегу і лёду на дахах 155 будынкаў. Агенцтва "Минск-Новости" даведалася, што рабіць, калі ледзяшы намерзлі на балконах жылых дамоў.

Наледзь з балконаў, як і з дахаў, збіваюць работнікі жыллёва-камунальных службаў, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ў ідэалагічнай рабоце аб'яднання "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" Андрэй Новік. Яны штодня праводзяць агляды жылфонду на прадмет утварэння снежных шапак і ледзяшоў, найперш на домах са скатнымі дахамі, якіх у сталіцы налічваецца 1 780, і з плоскімі дахамі і вонкавым вадасцёкам.

Тым не менш жыхарам рэкамендуюць пры з'яўленні небяспечных ледзяшоў на дахах або балконах, як і пры ўсялякім іншым недахопе ў жылфондзе, даваць заяўку на 115.

Апошнія навіны