Да польскай мяжы раптоўна падышла вялікая група мігрантаў з боку Беларусі
- 6.12.2023, 11:19
Сітуацыя зноў абвастраецца?
На мяжы Беларусі і краін Еўразвязу па-ранейшаму фіксуецца невялікая колькасць спроб парушэнняў. Аднак сітуацыя застаецца напружанай.
Памежная ахова Польшчы паведаміла толькі пра 16 спроб мігрантаў перайсці мяжу ў аўторак, 5 снежня. Пры гэтым пяцёра замежнікаў адмовіліся ад сваіх намераў, убачыўшы польскі патруль. Разам з тым на адцінку заставы ў Дубічах-Царкоўных была заўважаная група з 60 чалавек з правадніком. Мігранты ішлі ўздоўж агароджы, спрабуючы знайсці месца, дзе можна было б перасекчы мяжу.
У Літве ўчора не было зарэгістравана спроб парушэння мяжы, а ў Латвіі такіх інцыдэнтаў было ўсяго чатыры.