«Адзін у мяне рыдлёўкай проста заехаў»
- 6.12.2023, 15:24
Расейскі хакейны брамнік паскардзіўся на беларускіх падлеткаў.
Расейскі брамнік маскоўскага «Спартака» Дзмітрый Нікалаеў узгадаў матчы плэй-оф КХЛ з менскім «Дынама» ў сакавіку 2023 года. Словы хакеіста прыводзіць «Чемпионат».
«Калі ў Менску гулялі, там нават хлопчыкі, якія чысцілі лёд, рабілі гэта [правакавалі]. Чарговая рэкламная паўза, яны выязджаюць чысціць снег - і адзін з іх у мяне лапатай проста заехаў, патрапіў у лязо канька, крышку падбіў. Не ведаю, спецыяльна гэта ці не, можа быць, ім сказалі правакаваць. Сярод гульцоў было, парачку момантаў траплялася, але часта не было», - сказаў Нікалаеў, які ў мінулым сезоне выступаў за СКА з Санкт-Пецярбурга.
Нагадаем, менскае «Дынама» тры гады саступала СКА ў першым раундзе плэй-оф. У сакавіку 2023-га расейскі клуб перамог у серыі да чатырох перамог з лікам 4:2.