«УСУ расчысцілі шлях для нападу на Крымскі мост»
- 6.12.2023, 16:32
Сталі вядомыя падрабязнасці ўдару ўкраінскіх спецслужбаў па аб'ектах акупантаў на паўвостраве.
5 снежня Служба бяспекі Украіны правяла спецаперацыю ў акупаваным Крыме і з дапамогай беспілотнікаў падбіла шэраг важных ваенных аб'ектаў краіны-агрэсаркі Расеі.
Гаворка ідзе пра радыёлакацыйную сістэму "Неба-М", стаянку гелікаптэраў, радыёлакацыйную сістэму "П-18 Церак" і сістэму кіравання зенітна-ракетных падраздзяленняў "Байкал-1М".
Намеснік сталага прадстаўніка прэзідэнта Украіны ў Крыме Дзяніс Чысцікаў у эфіры Radio NV расказаў пра наступствы атакі.
Начная атака актыўна каментаваліся мясцовымі жыхарамі ў тэлеграм-каналах. Яны не ўказвалі дакладныя прылёты і месцы выбухаў. Але акрамя таго, што працуе СПА, яны ўказвалі і пра выбухі на зямлі, што можа сведчыць, што ўсё ж беспілотныя апараты дасягнулі сваёй мэты.
Каментары былі пра Керч, Феадосію, Севастопаль, але надалей яны былі зачышчаныя і іх нельга цяпер адсачыць.
Што да каментароў акупацыйных уладаў, то яны пацвердзілі выключна ў ракурсе, які пацвярджала Міністэрства абароны, што "ўсё было збіта".
Але разам з тым вядома, і мясцовыя жыхары ўказваюць на пашкоджанне нафтавага тэрмінала ў Феадосіі. Каб разумець: нафтавы тэрмінал – гэта 30 вялікіх ёмістасцяў, на якіх захоўваюцца паліва-змазачныя матэрыялы. І гэта на сёння фактычна з'яўляецца той крыніцай для забеспячэння паліва-змазачных матэрыялаў для ваеннай групоўкі, якая знаходзіцца на тэрыторыі часова акупаванага Крыма і выкарыстоўваецца Расейскай Федэрацыяй для ўдзелу ў далейшай "спецыяльнай ваеннай аперацыі".
Наконт нападаў і пашкоджанняў сістэмаў СПА. Гэта паказвае на тое, што Узброеныя сілы Украіны ствараюць умовы для далейшых актыўных нападаў. І мы бачым, што па руху беспілотнікаў названыя сістэмы СПА знішчаюцца.
Акрамя таго, што былі знішчаныя сістэмы СПА на тэрыторыі часова акупаванага Крыма па шляху да часова акупаванай Керчы, яшчэ адзначаецца, што таксама былі паразы сістэмаў СПА на Арабацкай стрэлцы, што таксама па маршруце руху беспілотных апаратаў да так званага Крымскага моста.
І, як ужо ўказалі прадстаўнікі ГУР Украіны, цяпер пашкоджаная абарона Крымскага моста. Акупацыйныя ўлады заявілі, што яны цягам двух тыдняў яе адновяць. Гэта пра розныя плыўныя ёмістасці, якія абаранялі яго.
І гэта калідор магчымасцяў для Украіны, Узброеных сілаў Украіны, зрабіць удалую атаку па ім.