Беларускі банк назваў простыя паролі, якія ашуканцы ўзломваюць за секунду
- 6.12.2023, 18:55
Змяніце, калі карыстаецеся такім.
Якія паролі хутка могуць узламаць ашуканцы, расказалі ў прэс-службе «Беларусбанка».
Вось ён – топ-5 камбінацый лічбаў і літараў:
– 123456
– admin
– 12345678
– 123456789
– 1234
Таксама ў банку рэкамендуюць ніколі не выкарыстоўваць паролі, у якіх ёсць назовы платформы/сэрвісу, да якіх вы іх прывязалі. Такі варыянт таксама лёгка ўзломваецца.