Галоўнага энэргетыка прадпрыемства затрымалі за хабар у Светлагорску
- 6.12.2023, 20:27
Памер хабару склаў не менш як 69 тысячаў беларускіх рублёў.
Галоўнага энэргетыка ААТ у Светлагорску падазраюць у атрыманні хабару ў буйным памеры, паведамілі ў службе-інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.
Высветлілася, што з 2020 да верасня 2023-га за тры этапы галоўны энэргетык прадпрыемства атрымліваў ад намесніка дырэктара менскай грашовай камерцыйнай арганізацыі незаконную ўзнагароду, паабяцаўшы выбраць фірму ў якасці падраднай арганізацыі. Памер хабару склаў не менш як 69 тысячаў беларускіх рублёў.
Пракуратура мяркуе абгрунтаваным абвінавачанне ў атрыманні фігурантам хабару буйнога памеру (ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусь). Да суда абвінавачаны застанецца пад вартай.