BE RU EN

Паказаная самая дарагая ялінкавая цацка ў Беларусі сёлета

  • 7.12.2023, 9:14

Яна даражэйшая, чым шар ад Versace.

Самую дарагую (паводле версіі прадаўца) ялінкавую цацку Беларусі можна знайсці на сталічнай “Камароўцы”. Яе паказалі ў відэа, якое 6 снежня з'явілася ў Instagram-старонцы рынку.

Новы ролік "Камароўкі" быў прысвечаны таварам, якія можна адшукаць на навагоднім кірмашы. Адзін з прадаўцоў паказаў сваю калекцыю. Сярод іх цацкі птушкі-Фенікса за 330 рублёў і дракона са скарбамі коштам 400 рублёў.

- Самая дарагая цацка Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе, - сказаў прадавец.

Крылы, дзюба і галава дракона выкананыя з полістоўна - матэрыялу, які называюць альтэрнатывай натуральнаму каменю. Вырабіла цацку польская фірма Glitterlab.

Раней СМІ пісалі аб ялінкавым шары ад Versace за 380 рублёў. Цацка зроблена з фарфору, мае дыяметр 7,5 сантыметра. Выраблены шар у Нямеччыне. Ён з калекцыі Medusa Amplified Golden Coin.

Апошнія навіны