BE RU EN

У Менску прадаецца дом з сюрпрызам унутры

  • 7.12.2023, 11:18

Такі інтэр'ер вы сапраўды не чакалі ўбачыць.

У Дражні на вуліцы Солтыса на продаж выставілі двухпавярховую камяніцу - з вуліцы яна выглядае лаканічна і нават не асабліва прывабна. А вось інтэр'ер характарызуе дастатак 2000-х. На дом звярнуў увагу тэлеграм-канал "Будні рыэлтара".

Катэдж знаходзіцца паміж станцыямі "Аўтазаводская" і "Партызанская". Да метро - чатыры прыпынкі.

Агульная плошча - 285 квадратаў, жылая - 93. У доме два паверхі. Вялікая гасцёўня, некалькі спальняў, кабінет. Відаць, што рамонт у катэджы рабілі па-багатаму: размаляваныя столі з ляпнінай, усюды паркет, запамінальная мэбля і дэкарацыі на сценах.

Дом знаходзіцца на пляцы 9 сотак, пляц у арэндзе. Яго пабудавалі ў 2003 годзе з цэглы, на даху - шыфер. Ацяпленне - газавае, вада і каналізацыя - цэнтральная, ёсць газ і электрычнасць.

Акрамя дома, на пляцы ёсць асобны будынак з саўнай, летняй кухняй-верандай і дапаможным пакоем.

Кошт катэджа - 181 тысяча даляраў.

Апошнія навіны