BE RU EN

Расейскія дэпутаты запанікавалі пасля ліквідацыі здрадніка Украіны Іллі Ківы

  • 7.12.2023, 18:29

У Радзе федэрацыі РФ заявілі пра «павіслыя ў паветры пагрозы».

Камітэты Рады Федэрацыі РФ падрыхтуюць да 13 снежня прапановы ў абароне расейскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў ад пагрозаў з боку Украіны, паведаміў агенцтву «РІА Навіны» віцэ-спікер Рады федэрацыі Канстанцін Касачоў.

Такое даручэнне дадзенае сенатарам у сувязіз забойствам экс-дэпутата Вярхоўнай рады, здрадніка Украіны Іллі Ківы ў Падмаскоўі, растлумачыў Касачоў.

Ён растлумачыў, што «ў паветры павіслі пагрозы» на адрас расейскіх палітыкаў і супрацоўнікаў СМІ і што для іх абароны «патрэбныя сістэмныя дзеянні як у Расеі, так і на міжнародным узроўні». Раней Касачоў называў забойства Ківы «актам дзяржаўнага тэрарызму» і заяўляў, што, як «вядома з адкрытых крыніцаў», за ім стаіць Мінабароны Украіны.

Апошнія навіны