У Дуброўне арыштавалі трактарыста
- 7.12.2023, 21:05
Тэрмін далі незвычайны.
Суд у Дуброўне арыштаваў трактарыста праз падпіску на мясцовы паблік.
Сілавікі знайшлі ў трактарыста Сяргея Каўбасава ў «Аднакласніках» падпіску на групу «Усё пра Дуброўну», якая два месяцы таму была прызнаная «экстрэмісцкай», піша «Віцебск, я гуляю!».
Бацька чатырох дзяцей Сяргей Каўбасаў жыве з сям'ёй у аграгарадку Расосна Дубровенскага раёна, працуе ў ААТ «Баброва-Агра» трактарыстам.
Суддзя Ігар Татаеў даў мужчыну мінімальны тэрмін – арыштаваў яго на адны суткі.